З казахамі не згуляюць абодва Глебы і Стасевіч

Да адборачнага матчу чэмпіянату свету са зборнай Казахстана галоўнаму трэнеру беларускай зборнай Бернду Штанге давядзецца ўводзіць у каманду "свежую кроў". Справа ў тым, што да Аляксандра Глеба, які атрымаў траўму і не зможа выйсці на поле, далучыліся яго брат, гулец кітайскага "Шанхай Шэньхуа" Вячаслаў Глеб і паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч, якія таксама траўмаваныя, паведамляе сайт bff.by.
Нагадаем, Аляксандра Глеба заменіць паўабаронца наваполацкага “Нафтана” Філіп Рудзік. Хто заменіць Вячаслава Глеба і Ігара Стасевіча, пакуль невядома.

Матч Беларусь — Казахстан пройдзе 10 кастрычніка ў Брэсце.