З КДБ знік затрыманы Аляксандр Фядута?
Жонцы актывіста кампаніі “Гавары праўду” Аляксандра Фядуты паведамілі, што яе мужа ў КДБ няма. Пра гэта Еўрарадыё распавяла сама спадарыня Марына: Жонка: “Была ў КДБ. Мне раніцай патэлефанавалі ў 6:17 і сказалі, што магу прынесці яму лекі на Камсамольскую, 30. Я там была, але мне сказалі, што ў нас такі не лічыцца і не будзе яго. Я пайшла ў бюро прапускоў, зараз пішу заяву на імя старшыні КДБ. Як так – чалавека забралі, з бэджыкам таварыш быў, а яны кажуць, што яго няма… Дзе ён дзеўся тады?”
Нагадаем, 20 снежня а пятай гадзіне раніцы людзі ў цывільным прыйшлі да дому Фядуты і “запрасілі” яго на гутарку ў КДБ. Пасля гэтага яны паведамілі, што затрымалі Фядуту на трое сутак.
Нагадаем, 20 снежня а пятай гадзіне раніцы людзі ў цывільным прыйшлі да дому Фядуты і “запрасілі” яго на гутарку ў КДБ. Пасля гэтага яны паведамілі, што затрымалі Фядуту на трое сутак.