З магілёўскай спецвучэльні збеглі два падлеткі

Як інфармуе сайт odsgomel.org, падлеткаў Івана Кірыенку і Вадзіма Свянцецкага не могуць знайсці ўжо два месяцы. Акрамя міліцыі, у пошуках задзейнічаны валанцёры пошукава-выратавальнага атрада "Сімуран". 

Нагадаем, што раней паведамлялася пра масавыя ўцёкі падлеткаў з гэтай спецвучэльні 26 верасня. Тады са спецПТВ самавольна сышлі 32 навучэнцы. Па звестках міліцыі, на працягу сутак усіх іх знайшлі, акрамя трох.

Самавольны сыход Кірыенкі і Свянцецкага, верагодна, быў нечым накшталт "другой хвалі" ўцёкаў.

Фота з сацыяльных сетак