З Малдовы з-за паводкі эвакуіраваны 47 беларускіх дзяцей
З-за пагрозы паводкі эвакуіраваныя 47 дзяцей з Беларусі, якія адпачывалі ў аздараўленчых летніках у зоне Вадул-луй-Вадэ на рацэ Днестр на адлегласці 20 кіламетраў ад Кішынёва.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на ОНТ, дзеці некалькі гадзін таму вярнуліся дамоў, у Гомельскую вобласць.
З затопленага рэгіёну вывезены і беларускія спартсмены-фехтавальшчыкі, якія знаходзяцца ў Малдове на зборах. Цяпер ім нічога не пагражае, спартсмены чакаюць, пакуль скончыцца стыхія, у не закранутым паводкай раёне Малдовы.
Прычынай паводкі сталі дажджы ў заходніх раёнах Украіны і раставанне снягоў у Карпацкіх гарах. У Малдове паводкай поўнасцю разбураны 70 жылых дамоў. Узровень вады ў Днястры перавысіў адзнаку 17 метраў пры крытычным узроўні 19 метраў.