З Масквы ў Беларусь адпраўляюць "Цягнік Памяці"

Традыцыйны "Цягнік Памяці" адправяць з Масквы ў Беларусь 20 чэрвеня. Яго пасажырамі будуць ветэраны савецкага войска, якія ваявалі ў нашай краіне, а таксама больш за 300 дзяцей - прадстаўнікоў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў расійскай сталіцы. Першым прыпынкам цягніка будзе Мінск, куды ён прыбудзе 21 чэрвеня. Расіяне правядуць мітынг на Кургане Славы і наведаюць т. зв. "Лінію Сталіна". РИА "Новости" паведамляюць, што раніцай 22 чэрвеня "Цягнік Памяці" прыедзе ў Брэст.