З Масквы ў Беларусь сёння адпраўляецца "расійскі дэсант"
Традыцыйны "Цягнік Памяці" адпраўляюць з Масквы ў Беларусь 20 чэрвеня.
Яго пасажырамі з'яўляюцца ветэраны савецкага войска, якія ваявалі з нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі нашай краіны, а таксама больш за 300 дзяцей - прадстаўнікоў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў расійскай сталіцы.
Першым прыпынкам цягніка будзе Мінск, куды ён прыбудзе 21 чэрвеня. Расіяне правядуць мітынг на Кургане Славы і наведаюць т. зв. "Лінію Сталіна". РИА "Новости" паведамляюць, што раніцай 22 чэрвеня "Цягнік Памяці" прыедзе ў Брэст.