З мінскіх крыніц не варта піць хворым на ныркі і страўнік
Самую чыстую ваду п’юць жыхары Зялёнага луга і Уручча. А самую небяспечную — тыя, хто жыве ў Малінаўцы, на Захадзе і Паўднёвым Захадзе Еўрарадыё пагутарыла са спецыялістам міжнароднага цэнтра здароўя і экалагічнай бяспекі “Эксімед” Таццянай Нікалаевай пра тое, ці можна давяраць мінскай вадзе — той, што цячэ з-пад крана, і той, якую людзі бяруць з крыніц.
“Гэтых скважынаў па горадзе робяць вельмі шмат. І робяць пэўнай глыбіні. Так як гэтая вада з падземнай крыніцы, то яна, натуральна, мае пэўны мінеральны склад. Гэтую ваду кантралюе санстанцыя на прадмет бяспекі, спрыяльнасці арганалептычнай і бяспекі фізіка-хімічнай. І гэтая вада “ўкладаецца” ў параметры нашага СанПіну.
Але калі мы яе апрацавалі дадаткова каагулянтам, каб паглядзець, ці ёсць там пэўны салявы склад, лішкі соляў, то гэты склад ападак выпаў. Гэта кажа пра тое, што там ёсць солі. Калі яны ўкладаюцца ў параметры СанПіна, то з арганізма здаровага чалавека яны выводзяцца спакойна, без усякіх праблем”.
Натуральна, узнікае пытанне, а ці выводзяцца гэтыя солі з арганізма хворага чалавека. Бо да крыніц мінчукі ходзяць сем’ямі, набіраюць ваду ў пяцілітровікі і потым гатуюць на ёй і для малых, і для старых. І наўрад ці знойдзецца сям’я, якая складаецца з абсалютна здаровых людзей.
“Не рэкамендуецца такая вада людзям з захворваннем нырак і страўнікава-кішачнага тракту. У меншай ступені “сардэчнікам”, але тут трэба глядзець склад. Калі, напрыклад, там больш кальцыя, то і ім не рэкамендуецца, калі жалеза, то і тым, у каго захворванне крыві, страўніка”.
Ніякіх шыльдаў з папярэджаннем, якім людзям небяспечна піць гэтую ваду, каля крыніц не вісіць. Спецыяліст “Эксімеда” кажа, што гэта таму, што вада як бы ў норме. Але норма гэтая, канечне, адносная.
“Арганізм, у прынцыпе, мусіць яе вытрымаць. А ўжо дапрацоўка, даачыстка — гэта справа самога чалавека. Наша вадаправодная вада таксама ўкладаецца ў параметры СанПіна, але якасць яе самі ведаеце якая”.
Згодна са словамі Таццяны Нікалаевай, дзяржаве нявыгадна павышаць якасць вадаправоднай вады. І ў параўнанні з вадой у еўрапейскіх краінах беларуская вада — вельмі дрэнная. Хаця б таму, што паводле еўрапейскіх стандартаў вада мусіць прайсці на 50-60 даследаванняў больш.
“Еўрапейскія стандарты вельмі адрозніваюцца ад нашых. Па-першае, даследаванне там ідзе па 70 паказчыках вады, а ў нас, у лепшым выпадку, па 10-15. Натуральна, там параметры якасці значна большыя, вада лепшая, але яна і даражэй. І ў іх для гэтага ёсць кран тэхнічны і кран для піцця. У нас, на жаль, усё ідзе з агульнага крана, таму паказчыкі ў нас усярэдненыя. Каб яны як бы былі бяспечнымі, але гэта, канечне, не чысцейшая вада.
Толькі 5% вады, якая ачышчаецца ў нас на станцыях водаачысткі і падаецца ў нашую разводкавую сетку, выкарыстоўваецца людзьмі для пакрыцця пітных патрабаванняў. Гэта ежа і пітво — тое, што непасрэдна ідзе ў арганізм. 95% ідуць на мыццё падлогаў, на душ, ванну і ўсё астатняе. Таму нашай дзяржаве нявыгадна рабіць ваду вельмі добрай якасці”.
Тым не менш, якасць вады ў розных раёнах Мінска розная. Больш за ўсё пашанцавала жыхарам Зялёнага луга і Уручча, кажа Таццяна Нікалаева.
“Самая лепшая вада ў Зялёным лузе і ва Уруччы. Крыху горшая ў Цэнтральным раёне. А самая небяспечная — Захад, Паўднёвы Захад, Малінаўка”.