З новага году адменяць гастролькі

У Беларусі ўведзены паведамляльны прынцып арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў замест дазвольнага. Дакумент набудзе моц 1 студзеня 2011 года, паведамляе БелаПАН.

Галоўным новаўвядзеннем палажэння з'яўляецца адмена неабходнасці атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства як для беларускіх, так і для замежных выканаўцаў.

Рэгламентуюцца таксама агульныя патрабаванні да культурна-відовішчных мерапрыемстваў, парадак іх правядзення, абавязкі арганізатараў і гледачоў, асаблівасці рэкламы і рэалізацыі білетаў, у тым ліку пры дапамозе інфармацыйных тэхналогій.