З пачатку года беларусаў паменела на 10 тысяч

За 5 месяцаў 2010 года беларусаў паменела на 10,3 тысячы. На 1 чэрвеня насельніцтва краіны склала 9 мільёнаў 469,9 тысяч чалавек. Колькасць жыхароў практычна раўнамерна скарацілася ва ўсіх абласцях Беларусі. Найбольшы адмоўны прырост у Віцебскай вобласці — 3,6 тысяч чалавек. У той жа час жыхароў Мінска паболела на 4,3 тысячы.

Скарачэнне колькасці беларусаў тлумачыцца тым, што за 5 месяцаў 2010 года ў нашай краіне нарадзілася на 14 тысяч 392 чалавекі менш, чым памерла, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.