З-пад завалаў гаража ў Маскве дасталі грамадзянаў Беларусі
Выратавальнікі дасталі 4 пацярпелых з рознымі траўмамі з-пад завалаў абрынутага гаража ў Маскве. Усе выратаваныя — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, паведамілі расійскія выратавальнікі. Па звестках МНС, людзей пад заваламі не засталося. Трое пацярпелых былі шпіталізаваныя. У дваіх з іх пераломы хрыбта, костак, закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы. Іх стан ацэньваецца як цяжкі. Яшчэ аднаго мужчыны — як сярэдняй цяжкасці. У чацвёртага пацярпелага пераломам лодыжкі, яму аказаная першая медыцынская дапамога.
Як перадае "Інтэрфакс", падземная стаянка, дзе адбыўся абвал, з'яўляецца часткай дзелавога цэнтра, які будуецца на тэрыторыі Маскоўскага фурнітурнага заводу.
Як перадае "Інтэрфакс", падземная стаянка, дзе адбыўся абвал, з'яўляецца часткай дзелавога цэнтра, які будуецца на тэрыторыі Маскоўскага фурнітурнага заводу.