З Пінску ў Венесуэлу паедуць "трапічныя" трактары
6 месяцаў будзе працаваць у Венесуэле прадстаўнік прадпрыемства “Амкадор-Пінск”. Пінчукі прадалі ў гэтую краіну партыю дарожнай тэхнікі на 1,6 млн долараў. Каб навучыць венесуэльскіх хлопцаў працаваць на беларускіх трактарах і дарожных катках, фірма выправіла свайго спецыяліста за акіян. Дарэчы, у Пінску для Венесуэлы зрабілі тэхніку ў "трапічным" выкананні - з кандыцыянерамі, меднымі радыятарамі і спецыяльным антыкаразійным пакрыццём.