З прадпрымальнікаў зробяць прадпрыемствы за два тыдні
Старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў на аператыўнай нарадзе даў даручэнне скараціць да двух тыдняў тэрмін перарэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе сталічнай адміністрацыі. Як зазначыў начальнік упраўлення ліцэнзавання і рэгістрацыі гарвыканкама Аляксандр Тутыкін, цяпер на афармленне дакументаў патрабуецца больш за месяц.
У сталіцы 75 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Прыблізна 20 тысяч з іх звернуцца за перарэгістрацыяй.
Тутыкін паведаміў, што сумесна з падатковай інспекцыяй і Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва ўжо выпрацаваны парадак узаемадзеяння рэгістравальнага органа і гэтых служб.
Акрамя таго, на сайце гарвыканкама выкладзены прыкладны статут унітарнага прадпрыемства, тэкст якога індывідуальныя прадпрымальнікі могуць узяць за аснову.
Таксама вызначаны ўсе формы і ўзоры дакументаў, неабходныя пры рэгістрацыі.
Нагадаем, прыняты прэзідэнтам у снежні 2006 года ўказ № 760 накладае фактычную забарону з 1 студзеня 2008 года на выкарыстанне індывідуальнымі прадпрымальнікамі наёмнай працы, за выключэннем найму блізкіх сваякоў.
Многім прадпрымальнікам у сувязі з гэтым давядзецца прайсці перарэгістрацыю і стварыць юрыдычную асобу - мікрапрадпрыемства.
БелаПАН