З прэзідэнтам гуляем без сілавых прыёмаў
Еўрарадыё паразмаўляла з Яўгенам Лебедзевым пра хакей з прэзідэнтам і пра яго ліхія прыгоды ў клубе. Што значыць ствараць хакейную каманду з нуля?
Яўген Лебедзеў: Гэта вельмі складана. Таму што, калі ствараецца каманда, адразу ж ставяць велізарныя задачы. Калі б проста стваралася каманда, якая б гуляла нягледзячы на вынік — гэта адно. А камандзе, якая стваралася ў Жлобіне, у першы ж год ставілі мэту патрапіць ў плей-оф. Гэта зусім іншае. Гэта каласальная праца. Калі ставяць задачу, у першую чаргу пад яе патрэбны рэсурс з гульцоў. А паколькі колькасць гульцоў у беларускім чэмпіянаце, якія могуць пазмагацца за плей-оф і за медалі, абмежавана, колькасць легіянераў невялікая, у Жлобіне няма спартовай школы, таму задача была вельмі складанай.
На вашу думку, ці мог "Металург" у гэтым годзе ўзяць "срэбра" або "золата"?
Яўген Лебедзеў: Кіраўніцтва, калі ставіла задачу "Металургу", то максімум, які яго задавальняў — гэта бронзавыя медалі. Хаця і бронза ўжо лічылася такой планкай, за якую б’юцца многія клубы большага маштабу, з абласных цэнтраў.
Яўген Лебедзеў: На мой погляд у нас была магчымасць патрапіць у фінал, але нас вельмі падкасіў матч з "Керамінам" — чэмпіёнам краіны. Энергетычная аддача была вельмі высокай, што яшчэ першую гульню ў Гомелі мы прайгралі 0:1 і, моманты былі. На другім матчы адчувалася, што хлопцы псіхалагічна выматаны. У трэцяй гульні мы спачатку былі наперадзе — 2:1, але Гомель адчуў, што могуць прайсці і нас даціснулі. А так мы хацелі і далей пайсці, бо які сэнс спыняцца, калі ёсць варыянты ўзяць срэбра?!
Ці былі ў вас цікавыя прапановы перад "Металургам"?
Яўген Лебедзеў: Была добрая прапанова з Польшчы, запрашалі ў каманду "Новы-тарг". Але я вырашыў застацца ў Беларусі. Я палічыў, што тут можна стварыць каманду, якая заваюе медалі. Хоць гэта і складана, але мы гэтага дамагліся. І я не шкадую, што абраў гэты шлях.
Рашэнне аб вашым звальненні прынялі 16 красавіка, а вашу справаздачу паслухалі толькі на 4 дні пазней. У чым прычына? Якія прэтэнзіі у клуба да вас?
Яўген Лебедзеў: Афіцыйныя прэтэнзіі апублікаваныя на сайце клуба, але шмат па якіх пазіцыях яны не вельмі зразумелыя. 1 ліпеня Наглядальны савет паставіў мне задачу, якую я выканаў. Там не было нічога пра тое, каб я не браў легіянераў і г.д. Задача была — заняць трэцяе месца. Задача выканана. А цяпер мне гавораць, што некаторыя моманты трэба было рабіць так і гэтак. Разумееце, усё гэта можна вельмі лёгка расшыфраваць паміж радкоў… Трэба выконваць пастаўленыя задачы… Тым больш рэгламент ніхто не парушаў. Гэта проста пажаданне некага, нехта захацеў, каб так было.
Ці змаглі вы паразмаўляць з кіраўніцтвам клуба і знайсці паразуменне?
Яўген Лебедзеў: Сёння мне сказалі, каб я праводзіў трэніроўку. І я праводзіў. Цяпер у мяне дзейнічае кантракт, а далей паглядзім.
Ці не баяліся вы выйграваць у каманды прэзідэнта 20 красавіка?
Яўген Лебедзеў: Быў спартовы матч, усе гулялі на перамогу. Гульня была вельмі захапляльнай. Змагаліся да апошняга. Феерычная гульня варатара прывяла да таго, што мы на адну шайбу абыгралі. Быў матч, у якім змагаліся дзве каманды.
Чым адрозніваюцца такія турніры ад звычайных? Можа там ужываюцца сілавыя прыёмы?
Яўген Лебедзеў: Там зусім іншыя правілы. Іншае палажэнне. Бо гэта ж аматарскі турнір, таму вядома ёсць адрозненні.
Можа там ёсць якія-небудзь негалосныя правілы?
Яўген Лебедзеў: Не, няма. Нельга праводзіць сілавыя прыёмы, па рэгламенце спаборніцтваў. Калі такое і здараецца, то замест выдалення б’ецца буліт.
У чым адрозненні паміж тым, як вы настройваеце да гульні каманду "Металург" і каманду Гомельскай вобласці?
Яўген Лебедзеў: У камандзе Гомельскай вобласці гуляюць былыя хакеісты і таксама аматары. Яны ўжо гуляюць 10-15 гадоў. Вядома, я падбадзёрваю каманду і настройваю яе на перамогу. Спорт адрозніваецца тым, што ўсе выходзяць пазмагацца за перамогу, будзь то аматарскі чэмпіянат ці прафесійны.
Чытайце таксама:
Галоўнага трэнера "Металурга" пакаралі за перамогу над камандай Лукашэнкі?
Відэа матчу з удзелам Лукашэнкі, пасля якога быў звольнены трэнер Лебедзеў
Яўген Лебедзеў застаецца на пасадзе галоўнага трэнера "Металурга"
Лебедзеў — Еўрарадыё: "У мяне ёсць іншыя здагадкі..."