З расійскага санаторыя знікла беларуская пенсіянерка
88-гадовая жыхарка Беларусі знікла з санаторыя "Чырвоны Вал" у Лужскім раёне Ленінградскай вобласці.
Па звестках сайта 47news.ru, у паліцыю звярнулася дачка зніклай. На гэты момант месцазнаходжанне пажылой жанчыны не вядома. Па словах заяўніцы, з асаблівых прыкмет зніклай можна вылучыць моцны беларускі акцэнт і поўную адсутнасць зубоў.