З Ромам Зверам можна пацалавацца ў любы момант
27 студзеня ў сталічным Палацы спорту адбудзецца канцэрт гурта «Звери». Але сфатаграфавацца з Ромам Зверам, абняцца з ім ці нават пацалавацца можна ўжо зараз.
У сетцы крамаў «Містэрыя Гуку» прапісаліся роставыя лялькі – дакладныя копіі Ромы Звера.
Акрамя гэтага ў «Містэрыю» завезлі партыю незвычайнай прадукцыі – гэта флікеры, на якіх напісана «Звери. 27 января. Минск».
Кожны, хто сфатаграфуецца з Ромам Зверам, бясплатна атрымае флікер.
Цікава, што прыхільнікі гурта пачалі ўжо калекцыянаваць фотакарткі з картонным кумірам і абмяркоўваць у сацыяльных сетках, куды паставіць Рому ў выпадку, калі пасля канцэрту ён дастанецца менавіта ім.
Нагадаю, што фігуры Ромы Звера будуць разыграныя сярод наведвальнікаў канцэрту гурта.