З СІЗА КДБ прыйшоў першы ліст ад Анатоля Лябедзькі
Са следчага ізалятара КДБ прыйшоў першы ліст ад лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, паведаміў сайт ucpb.org.
Ліст атрымалі родныя арыштаванага. На канверце пазначана дата адпраўлення ліста — 16 студзеня.
"Усё ОК. Жывы i здаровы! — піша Лябедзька. — Маю спадзяваннi, што ў Вас таксама ўсё нармальна. Хаця, натуральна, хацелася б пра гэта дазнацца непасрэдна ад Вас. Навiн у мяне не шмат. Усе днi як ксеракопiя. Плюс, мiнус…"
Паводле слоў сына палітыка Арцёма Лябедзькі, гэты ліст у сям’і сустрэлі з аптымізмам "Яшчэ з мінулага года яго не бачыў адвакат. Аднак цяпер мы дакладна ведаем, што галадоўку ён спыніў і сур’ёзных праблем са здароўем няма. Прасіў перадаць сшытак і ручку. Значыць, яго не зламілі, настрой баявы. Напісаў, што вельмі будзе чакаць вестак з дому", — сказаў Лябедзька-малодшы.
Анатоль Лябедзька і яшчэ 30 грамадзян абвінавачваюцца ў арганізацыі і ўдзелу ў масавых беспарадках у Мінску вечарам 19 снежня . Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
З пачатку 2011 года адвакаты арыштаваных не могуць сустрэцца са сваімі падабароннымі. У апошнія дні ад іх сталі прыходзіць лісты, у прыватнасці, ад Андрэя Саннікава, Ірыны Халіп, Наталлі Радзінай, Уладзіміра Някляева, Уладзіміра Кобеца, Аляксея Міхалевіча.