З трасы пад Гроднам з’ехаў каток і перакуліўся
10-тонны каток разам з кіроўцам з’ехаў з трасы Гродна — Мінск і перакуліўся. Здарэнне адбылося недалёка ад абласнога цэнтра.
Па словах інспектараў ДАІ, кіроўца катка не справіўся з кіраваннем гэтай цяжкай машынай, гэта і стала прычынай аварыі. Ані кіроўца, ані каток не пацярпелі. Аднак для таго, каб машыну вярнуць да працы, давялося выклікаць два пад’ёмныя краны.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна