З турмаў адпусцілі каля 100 чалавек
Каля 100 затрыманых у часе пратэстных акцыяў 19 снежня адпушчаныя на свабоду. Пра гэта паведаміў РИА Новости начальнік прэс-службы ГУЎС Мінгарвыканкаму Аляксандр Ластоўскі.
Паводле яго словаў, адпушчаныя тыя, хто быў аштрафаваны, і тыя, хто раней не прыцягваўся да адказнасці.
Як адзначыў Ластоўскі, яшчэ каля 500 чалавек у цяперашні момант адбываюць адміністратыўныя арышты розных тэрмінаў (да 15 сутак).
Як паведамлялася раней, у часе несанкцыянаванай акцыі ў Мінску было затрымана 639 чалавек.
19 чалавек, у тым ліку пяць былых кандыдатаў на прэзідэнта, знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.