З турмы — дадому, на ператрус

Адзін з актывістаў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў сёння вызваліўся з Жодзінскага следчага ізалятара, дзе адбываў арышт за ўдзел у падзеях 19 снежня. Па дарозе дадому яму паведамілі па тэлефоне, што супрацоўнікі КДБ чакаюць каля дзвярэй кватэры, каб пачаць ператрус. Макаеў і раней затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі як удзельнік вулічных акцыяў апазіцыі. Ператрус ён звязвае з хваляй рэпрэсіяў у краіне супраць грамадскіх дзеячаў і арганізацыяў пасля прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе "Народная Воля".