З Вілейкі ў Вільню пойдуць аўтобусы

Пасля шматгадовага перапынку аднаўляюцца аўтобусныя рэйсы з горада Вілейка Мінскай вобласці ў Вільню.

 Аналагічны маршрут у сталіцу Літоўскай рэспублікі мяркуецца арганізаваць і з Мядзеля. Транспартнікі сталічнай вобласці сцвярджаюць, што сёлета адкрываецца 25 новых маршрутаў, у тым ліку 2 міжнародных і 8 міжгародніх.


Пры гэтым будуць выкарыстоўвацца пераважна мікрааўтобусы, што палепшыць сувязь раённых цэнтраў са сталіцай. Таксама пашыраецца сетка міжабласных перавозак. Зараз маладзечанцам будзе прасцей дабірацца да Гродна альбо Віцебска, а жыхарам Вілейкі — да Докшыцаў і Ушачаў, паведамляе газета «Рэспубліка».