З Вострай Брамы скралі падарункі-ахвяраванні

Літоўскія СМІ пішуць, што ў апошнія некалькі дзён з капліцы маці Божай Вастрабрамскай знікалі вотумы (падарункі-ахвяраванні вернікаў). Паліцыя інфармацыі не пацвярджае. У Капліцы маці Божай Вастрабрамскай каля 8 тысяч вотумаў рознага кшталту: мэдальёны, рынграфы, таблічкі, пацеркі. Самы стары вотум  - з 1802 г., адзначае Onet.pl.

Вотумы некалькі раз былі ўпарадкаваныя, частка з іх перанесеная ў скарбніцу. Апошні раз вотумы парадкаваліся ў 1993 г.