З выставы Пушкіна выдалілі выяву вусатай асобы
З выставы мастака і перформера Алеся Пушкіна ў музеі Ўладзіміра Караткевіча цэнзары знялі стэнд з фотарэпрадукцыямі роспісаў праваслаўнай царквы пасёлка Бобр, якія не так даўно былі зафарбаваныя чорнай фарбай. Роспіс уяўляў сабой фігуры грэшнікаў ля брамы пекла, сярод іх - постаці асобаў, падобных да Аляксандра Лукашэнкі і мітрапаліта Філарэта, а таксама амапаўцы у камуфляжы.
Выстава адкрылася 22 лютага, калі ў краіне адзначалася 20-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Алесь Пушкін два гады служыў там у верталётным палку. І адзін са стэндаў мастак прысвяціў сваёй вайне: фотаздымкі са свайго архіву, афіцыйная памятка савецкаму воіну на тле некалі сакрэтнай карты Кабула з пазначэннем размяшчэння савецкіх вайсковых частак.
Апрача таго, Алесь Пушкін паказаў іконапіс, роспісы інтэр’ераў цэркваў і касцёлаў Беларусі. Яны прадстаўленыя ў копіях і фотаздымках, але ёсць і некалькі арыгіналаў. Адкрываецца выстава з выявы Божай Аршанскай, спісанай мастаком з рэпрадукцыі цудатворнага абраза ХVIII ст., які належыў некалі аршанскаму Куцеінскаму Ўспенскаму жаночаму манастыру.
Мяркуецца, што выстава будзе экспанавацца да 18 сакавіка.
Рэгіёны.BY
Фота: Галерэя Алеся Пушкіна