З-за аварыі ў Мінску 16 дамоў былі без вады
Здарэнне адбылося 27 жніўня.
З-за прарыву трубаправода без вады на 5 гадзін засталіся восем шматкватэрных дамоў на вуліцах Гая і Арлоўскай, а таксама столькі ж прыватных дамоў у 8-м Арлоўскім завулку. Наступствы аварыі ўжо ліквідаваныя.
БЕЛТА адзначае, што прычынай прарыву трубаправода стала карозія металу.
Фота — bymedia.net