З-за аварыі ў Мінску спыніліся два дзесяткі тралейбусаў

На пачатку сталічнай вуліцы Маскоўскай, на павароце ў бок Дружнай (ля ўніверсама "Кастрычніцкі") адбылася аўтааварыя з удзелам трох машын. Як паведамляе nn.by, фальксваген "наехаў" на опель, а мікрааўтобус урэзаўся ззаду ў Фальксваген. На месцы здарэння працуе ДАІ.

Аварыя паралізавала рух тралейбусаў, што едуць на дыспетчарскую станцыю з Малінаўкі, Паўднёвага Захаду і Курасоўшчыны. На гэтым участку тралейбусы мусяць ехаць па крайняй правай паласе.

Па стане на 8:38 у ланцужок пашыхтаваліся 18 тралейбусаў.