З-за цёплага надвор'я будынкі Мінска адключаюць ад цеплазабеспячэння

Адміністрацыйныя і прамысловыя будынкі Мінска адключаны ад цеплазабеспячэння. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар РУП "Мінскэнерга" Аляксандр Юртаеў.

Акрамя таго, па рашэнню аператыўнай групы тэмпература прамой сеткавай вады зніжана да 62 градусаў. Рашэнне не распаўсюджваецца на зоны цеплазабеспячэння Мінскай ЦЭЦ-3 і ЦЭЦ-4. Зніжэнне тэмпературы сеткавай вады дае эканамічны эфект, паколькі скарачаецца расход паліва на падагрэў вады. Спажывец атрымлівае цяпло ў неабходным аб'ёме, а будынкі не пераграваюцца, сказаў гендырэктар.

Аляксандр Юртаеў адзначыў, што пры захаванні такіх умоў надвор'я энергетыкі змогуць зэканоміць дастатковую колькасць сродкаў.