З-за крымінальнай справы Юзас Булька трапіў у лякарню

Ад набліжаных людзей ксяндза Юзаса Булькі, на якога распачата крымінальная справа ў Літве, Еўрарадыё даведалася пра наступствы нядаўняга скандалу. Прыслужніца ксяндза Часлава Лаўрыновіч прагаварылася, што ксёндз трапіў у лякарню. “У лякарні ляжаў, тры тыдні таму назад. Можа, і гэта паўплывала, — расказвае спадарыня Часлава пра наступствы крымінальнай справы. — Усе наведвалі яго. І міліцыя прыязджала, і райвыканкам. І старшыня сельсавета да яго добра ставіцца, і старшыня райвыканкама. Усе раяцца з ім”.

Нагадаем, што літоўская пракуратура абвінавачвае ксяндза Бульку ў дачыненні да забіцця 56 асобаў, якія ў пасляваенны час змагаліся з камуністамі.

Усе падрабязнасці скандалу і гісторыя ксяндза Булькі праз некалькі гадзін з’явіцца на сайце Еўрарадыё.