З-за матчаў Кубка Дэвіса ў Мінску змяняецца рух транспарту
У сувязі з правядзеннем у Мінску на тэрыторыі Палаца тэніса матчаў Кубка Дэвіса паміж тэнісістамі Беларусі і Польшчы, будзе часова арганізаваны аднабаковы рух транспарту па вуліцы Сапёраў ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Цеміразева. Прыпынак аўтатранспарту дазволены па левым баку вуліцы Сапёраў. А для
дастаўкі гледачоў на матчы, якія пачынаюцца сёння, арганізаваныя
дадатковыя пасажырскія аўтобусныя маршруты.
СТВ
СТВ