З-за Мытнага саюзу "Маторшоў" перанесенае на восень

Арганізатар беларускай выставы "Маторшоў" – ТАА "РэМарк" прыняў рашэнне перанесці шоў з традыцыйнай вясны на восень. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў самой кампаніі: Супрацоўніца "РэМарк": Так, гэта будзе ў верасні МаторШоў - з 21-га па 26-га, калі не памыляюся...

Асноўная прычына пераносу тэрмінаў, адзначае "Ежедневник", палягае ў тым, што ў бліжэйшыя месяцы яшчэ толькі будзе канчаткова сфармаваная заканадаўчая база па збіранні мыта з юрыдычных і фізічных асоб на ўвоз аўтамабіляў у краіну.

Нагадаем, што выстава "Маторшоў" хіба што самая важная аўтамабільная падзея года.