З-за непагадзі затрымаліся некалькі рэйсаў у мінскіх аэрапортах

Неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў мінулыя суткі сталі прычынай затрымак некалькіх рэйсаў у мінскіх аэрапортах. Як інфармуе БЕЛТА, з-за непагадзі затрымаўся рэйс з маскоўскага аэрапорта Ўнукава ў Мінск. Самалёт павінен быў прызямліцца ў аэрапорце Мiнск-1 у 8.35, аднак пасадка адбылася ў 9.15. Быў таксама затрыманы рэйс аднаго з прыватных самалётаў.

Неспрыяльнае надвор'е выклікала таксама затрымкі рэйсаў з Мінска ў Мілан, Стамбул, Маскву (Дамадзедава), Калінінград. Па словах работнікаў аэрапорта, гэтыя затрымкі былі невялікімі.