З-за паведамлення пра "бомбу" спазніўся цягнік Брэст — Магілёў

Як інфармуе БЕЛТА, паведамленне пра мініраванне цягніка прыйшло на мабільны тэлефон дзяўчыны, якая ехала ў пасажырскім цягніку Брэст — Магілёў. Напалоханая пасажырка распавяла пра гэта правадніку. Інфармацыю пра выбуховае прыстасаванне правяралі праваахоўныя органы.



Паведамленне аказалася непраўдзівым — выбухоўкі сапёры ў цягніку не знайшлі. "Жартаўніком" аказаўся знаёмы пасажыркі, яго ўжо знайшлі і затрымалі. З-за гэтага здарэння пасажырскі цягнік прыехаў у Магілёў са спазненнем на 2 гадзіны 17 хвілінаў.
 

Фота — bymedia.net