З-за Расіі Aerosmith спыняць працу над альбомам
У межах еўрапейскага канцэртнага тура, які пачынаецца 6 чэрвеня ў Даніі, гурт Aerosmith плануе даць два канцэрты ў Расіі. Калектыў выступіць 10 ліпеня ў Спартова-канцэрьным комплексе
Санкт-Петрбурга і 12 ліпеня ў Маскоўскім спорткомплексе "Алімпійскі".
Дадам, што гэта будзе першы тур Aerosmith па Еўропе з 1999 года, перад
якім музыкі плануюць наведаць Індыю і дать канцэрт у Мумбае.
Нагадаю, што апошні студыйны альбом гурта, Honkin' On Bono, быў выдадзены ў сакавіку 2004 года, а зараз Aerosmith рыхтуюць матэрыял для наступнай кружэлкі. Але з-за еўрапейскага тура гурту часова прыдзецца спыніць працу ў студыі, таму дакладнай даты рэліза, як і назвы дыска музыкі не называюць.
Фота — www.radioveredas.com.br