З-за расколіны на лабавым шкле ў мінскі аэрапорт вярнуўся самалёт

У нацыянальным аэрапорце Мінск сёння затрымліваецца рэйс на Амстэрдам. Паводле інфармацыі МНС, раніцай у суботу самалёт узляцеў, аднак з-за расколіны, якая з'явілася на лабавым шкле, борт быў вымушаны вярнуцца.  Першы тэлеканал інфармуе, што аварыйная пасадка прайшла паспяхова. У самалёце знаходзіліся 22 пасажыры і 4 члены экіпажа.