З-за снегападу "Гаррэмаўтадар" абвясціў у Мінску аўрал

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства "Гаррэмаўтадар Мінгарвыканкаму" Іван Гурыновіч.  Па словах спецыяліста, снегапад чакаюцца да серады, таму ў Мінску абвешчанае аўральнае становішча на бліжэйшыя дні. На ўборцы снегу з вуліц працуюць 880 адзінак тэхнікі.

Іван Гурыновіч: Праблемны раён - Фрунзенскі. Вялікі раён, і мы там не паспелі яшчэ тэхнікай абзавесціся. Там здаецца мікрараён "Каменная Горка", шмат новых вуліц. Таму там ёсць крыху... Дапамагаем гэтаму раёну, даем тэхніку збоку. Пакуль катастрофы не бачу - усё пад кантролем!