З-за спёкі ў Гомелі выбухнула падстанцыя, лякарня засталася без току
Больш за тысячу жыхароў Гомеля, а таксама лякарня і каналізацыйна-помпавая сістэма горада засталіся без электрычнасці. Як распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, з-за вялікай спёкі ўначы 17 ліпеня адбыўся выбух на трансфарматарнай падстанцыі. Такая ж аварыя здарылася і ноччу 19 ліпеня ў пасёлку Акцябрскі.
У Гомелі пад пагрозай апынуліся два дзіцяці, якія ў лякарні былі падключаныя да апарату штучнага дыхання. З дапамогай выратавальнікаў ў рэанімацыйнае аддзяленне былі дастаўлены дызель-генератары. Габрылёў адзначыў, што на працягу гадзіны электрычнасць аднавілася паўсюль.
Габрылёў: “Абышлося ўсё без чалавечых ахвяраў - як у Гомелі, так і ў Акцябрскім гарадскім пасёлку. На дадзены момант рамонтныя працы на падстанцыях завершаныя, падача электраэнергіі адноўлена ў поўным аб’ёме”.
Габрылёў адзначыў, што з 16 ліпеня гомельскія выратавальнікі працуюць рэжыме павышанай гатоўнасці.