З заўтрашняга дня ступень доктара — толькі за адкрыццё

Дактарамі навук павінны станавіцца толькі тыя, хто здзейсніў адкрыццё.  Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, уручаючы дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара.

"Не я сказаў вялікую думку пра тое, што лепей меней, ды лепей... Зрабіце ўсё для таго, каб з заўтрашняга дня ніводная доктарская дысертацыя не прайшла як апісанне чагосьці. Адкрыццё і яшчэ раз адкрыццё", — цытуе БЕЛТА кіраўніка дзяржавы.

Дарэчы, новы прэм'ер-міністр Мясніковіч з 1998 года мае доктарскую ступень па эканоміцы. У 1994 годзе ён абараніў кандыдацкую па тэме "Умовы і фактары станаўлення рынкавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь (палітыка-эканамічны аналіз)".

Рынкавая эканоміка ў краіне з тых часоў так і не стала "адкрыццём".