За 2008 год з Мінску дэпартаваныя 350 замежнікаў
З беларускай сталіцы летась былі дэпартаваныя 350 замежных грамадзян. Яны не мелі законных падставаў для знаходжання на тэрыторыі Беларусі, адзначае агенцтва "Мінск-навіны". Беларусь давялося пакінуць замежнікам, якія прыехалі ў нашу краіну па падробленых дакументах, знаходзіліся ў Беларусі без міграцыйнай карты, займаліся незаконным бізнэсам або ўхіляліся ад выезду з нашай краіны пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы.
Дарэчы, сёння ў Мінску зарэгістраваныя 42.019 замежнікаў. Вялікая частка іх — грамадзяне Расіі, Украіны, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Туркменістана, Узбекістана, Кіргізіі.
Дарэчы, сёння ў Мінску зарэгістраваныя 42.019 замежнікаў. Вялікая частка іх — грамадзяне Расіі, Украіны, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Туркменістана, Узбекістана, Кіргізіі.