За 30 год здарылася 6 авіякатастроф з удзелам прэзідэнтаў

Акрамя трагедыі пад Смаленскам, цягам апошніх 30 гадоў здарылася яшчэ 5 авіякатастрофаў, у якіх загінулі кіраўнікі краін, паведамляе канал “Россия 24”. Гэта былі прэзідэнты Македоніі, Эквадора, Мазамбіка, Руанды, рэспублікі Бурундзі і прэм’ер міністр Пакістана.

Самалёт прэзідэнта Эквадора Хаймэ Рольдаса Агілеры 24 мая 1981 года ўрэзаўся ў гару недалёка перуанскай мяжы. Тады ўлады абвінавацілі ў катастрофе пілотаў. 

Прэзідэнт Мазамбіка Самора Мойзэс Машэл загінуў 16 кастрычніка 1986 года. Яго самалёт ТУ-134 вяртаўся ў Мазамбік з Замбіі. Экіпаж збіўся з курса і таксама ўрэзаўся ў гару на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Разам з прэзідэнтам загінула 39 чалавек, паведамляе “Россия 24”.

А вось галоўнакамандуючы і прэм’ер-міністр Пакістана Зія-уль Хак, па версіі спецыялістаў загінуў у выніку дыверсіі ці тэракту на борце самалёта. Авіякатастрофа адбылася  17 жніўня 1988 года. 

6 красавіка ў Руандзе самалёт прэзідэнта краіны Жувенала Хабі-Арымана быў збіты ракетаў зямля-паветра. У самалёце таксама знаходзіўся тагачасны кіраўнік рэспублікі Бурундзі Сіпрыен Нтар’я-міра. Абодва лідэры загінулі.

 Прэзідэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі загінуў а авіякатастрофе 26 лютага 2004 года. Па канчатковай версіі, прычынай трагедыі стала памылка экіпажа. 

Што ж тычыцца катастрофы ТУ-154 пад Смаленскам, то паводле канала “Россия 24” гэта не першы выпадак з самалётам Лехам Качыньскага

У жніўні 2008 года, калі Лех Качыньскі наведваў Грузію, пілоты адмовіліся сажаць самалёт у аэрапорце Тбілісі на патрабаванне прэзідэнта. У выніку самалёт сеў у Азербайджане. Польскі прэзідэнт тады хацеў пакараць лётчыкаў, аднак за іх заступіўся міністр нацыянальнай абароны Польшчы Богдан Кліх. 

А ў снежні 2008 года падчас візіта польскага прэзідэнта ў Манголію лайнер быў пашкоджаны, таму ў Японію Лех Качыньскі быў вымушаны ляцець чартэрным рэйсам. Тады польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск  абяцаў набыць новы сверхбяспечны самалёт для кіраўніка краіны, аднак новы лайнер так і не купілі. Замест гэтага, вырашылі адрэмантаваць стары.