За 38 кілаграмаў рыбы—11 мільёнаў і турма

Рыбак вылавіў нератам 304 рыбіны агульнай вагою 38 кілаграмаў. З іх 86 шчупачкоў, 97 акунёў і г.д. Па падліках інспектараў, браканьер зрабіў шкоду прыродзе на суму 11 мільёнаў 648 тысяч рублёў. Гэтыя грошы трэба ўнесці ў казну. Як паведамляе газета "Ганцавіцкі час", супраць парушальніка распачатая крымінальная справа і яму пагражае да шасці гадоў турмы.