За 38 тысяч SMS паляк заплаціць 34 тысячы долараў

У Польшчы звольнілі з працы кіроўцу, які здолеў з карпаратыўнага сотавага тэлефона выслаць 38 тысяч паведамленняў.  Рахунак за іх налічвае 34 тысячы долараў. Лешак Войчык жыве ў горадзе Слупск на паўночным-захадзе краіны. Сваё захапленне SMS ён патлумачыў жаданнем выйграць у латарэі 100 тысяч злотых (36 тысяч долараў).

На магчымы выйгрыш ён меркаваў купіць другі аўтамабіль, але зараз не мае ні машыны, ні працы.

http://www.novonews.lv