За 5 гадоў пенсія вырасла ў 1,6 раза
Пэнсіянэры ў Беларусі практычна выведзеныя з катэгорыі малазабяспечаных: сярэднемесячная мінімальная пенсія па ўзросце ў 2010 годзе перавысіла бюджэт пражытачнага мінімуму пенсіянера на 19,2%. Такую заяву зрабіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валер'ян Кароль, паведамляе БЕЛТА.
Ён адзначыў, што рэальная пенсія ў Беларусі ў 2010 годзе адносна 2005 года павялічылася ў 1,6 раза. Агулам за перыяд з 2006 года ў краіне зроблена 11 пераразлікаў працоўных пенсій з улікам росту заробкаў.
У 2011-2015 гадах пенсійная палітыка Беларусі ў дачыненні да непрацаздольных людзей будзе накіравана на падтрыманне рэальнага ўзроўню пенсійных выплат, дадаў Кароль.