За адну пячатку тысячы долараў атрымлівалі аферысты з Мінска
Аферысты з Мінска маглі аформіць любыя дакументы на любы шэры тавар - ад прадуктаў да будматэрыялаў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Кампаньёнаў затрымалі з доказамі злачынства ў офісе. Уся каманда - мужчыны саліднага ўзросту, раней не судзімыя.
Чацвёрка прыяцеляў афармляла ўсю неабходную дакументацыю гаспадарнікам, якія закупалі тавар нелегальна і прасіла "ўзаконіць" укладзеныя грошы. Для гэтага былі падрыхтаваны пячаткі і адпаведныя бланкі. Далей дакументы ўносілі ў бухгалтарскі ўлік фірмы, якая рэальна не існавала і ўладальнікамі якой часцей за ўсё з'яўляліся мёртвыя душы. Праз разліковыя рахункі безнаяўныя грашовыя сродкі пераводзіліся ў наяўныя і наадварот.
Зараз вядома, што свае паслугі кантора аказвала як на тэрыторыі краіны, так і за мяжой. Узбуджана крымінальная справа. За краты кампанія можа адправіцца на 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.