За адзін неўсталяваны лічыльнік ваду адключаць ва ўсім доме
Першыя такія дамы ўжо з’явіліся ў горадзе Вілейка Мінскай вобласці. Мясцовыя ўлады шантажуюць жыхароў — кажуць, што калі тыя тэрмінова не паставяць у кватэрах лічыльнікі, ім адключаць ваду. Супрацоўнікі ЖЭСаў сцвярджаюць, што такі загад атрымалі з Мінскага аблвыканкаму. Але там дзеянні мясцовых уладаў называюць самаўпраўствам.
Аб’явы наступнага зместу вісяць на дамах у Вілейцы:
На некаторых вуліцах ваду ўжо адключалі. Як даведалася Еўрарадыё, пад гарачую руку трапляюць і тыя, у каго лічыльнікі ўжо стаяць! Супрацоўніца вілейскага ЖЭСу прызналася, што ім “гэтыя лічыльнікі не трэба”, але кажа, што іншага выйсця ў іх няма:
“Паставяць пломбы на краны і ўсё. Ну, могуць і ўсім адключыць... Тут ужо на нас зверху ціснуць, разумееце? Гэта ж прэзідэнцкая праграма. І сказалі, каб у верасні ўсталявалі. На нас ціснуць таксама... Нам гэтыя лічыльнікі пастолькі-паколькі...”
Але нават калі вы паслухмяна паставіце ў сваёй кватэры лічыльнік, нават тады (!) ваду вам могуць адключыць. З-за таго, што лічыльніка няма ў суседа.
Супрацоўніца вілейскага ЖЭС: “Калі вашаму суседу можна асобна адключыць ваду, то адключаць у яго, а ў вас вада будзе. Калі ж такое немагчыма, то адключаць увесь стаяк... Будзе глядзецца па стаяку. Калі па стаяку, дапусцім, у 10 кватэрах ці 5-ці няма лічыльнікаў і толькі ў вас стаіць, то натуральна, што хутчэй за ўсё і вам адключаць”.
Законнасць такіх захадаў чыноўнікаў не цікавіць. Так, на пытанне журналіста мясцовай раёнкі “а ці правамернае адключэнне вады?”, дырэктар вілейскага водаканала Аляксандр Міна адказаў пытаннем:
“А ці абавязкова чакаць адпаведнага распараджэння, якое, магчыма, з’явіцца”?
Але ў вілейскім ЖЭСе ўсё ж спасылаюцца на распараджэнне “зверху”:
“У нас ёсць папера, якая адрасаваная нам нашым аблвыканкамам за подпісам старшыні Крупца. Там нам ёсць указанні да 1 кастрычніка паставіць усім лічыльнікі. І менавіта там напісана, што нават адключаць ваду можна, калі людзі не ставяць лічыльнікі”.
Цікава, што ў аблвыканкаме такую інфармацыю абвяргаюць. А адключэнне вады называюць перавышэннем паўнамоцтваў. Адключыць ваду маюць права толькі за няплату, кажа намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскага аблвыканкаму Вячаслаў Цішкін:
“Вы што — думаеце, што ў аблвыканкаме сядзяць такія людзі, якія не разумеюць, што яны робяць, каб такое рашэнне прыняць?Аблвыканкам — паважаючы сябе орган — такое рашэнне ніколі не прыме! Як гэта можна адключыць ваду?
Гэта не тое што не могуць, гэта я нават не ведаю як называецца.... Перавышэнне сваіх паўнамоцтваў, мякка кажучы! Адключыць могуць толькі ў тым выпадку, калі не плацяць”.
Што ж рабіць, калі ў вашай кватэры раптам адключаць ваду? У прэс-службе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі нам параілі звяртацца ў суд. Але, кажуць, выйграць будзе складана:
“Калі яны такое пішуць, то могуць і адключыць. Вы можаце на іх у суд падаць, але паспрабуйце выйграць. Ды і выдаткі будуць вельмі вялікія...
Яны падвядуць вас пад жыллёвы кодэкс, альбо артыкул, які знойдуць. Знойдуць за што адключыць, ёсць у іх свае хітрыкі... Іх душаць, а яны — адпаведна, вас. Калі не за гэта, дык за што іншае знойдуць...”
Нагадаем, што з наступнага году ўрад плануе ўвесці разлік за ваду па сабекошце. Для тых, хто так і не паставіць лічыльнікі. Але, як бачым, у рэгіёнах наступнага году вырашылі не чакаць...
Фота аб'явы ўзята з http://vialejka.org/