За безбілетны праезд могуць адправіць пад суд?

Каля 80% мінчукоў карыстаюцца грамадскім транспартам. Пры гэтым транспартнікі мяркуюць, што траціна пасажыраў не плаціць за праезд. Мінтранс называе кампосцеры састарэлай сістэмай аплаты.
У сувязі з гэтым спецыяльная працоўная група пачала распрацоўкі розных сістэм кантролю — нават да суда над “зайцамі”.

Начальнік упраўлення аўтамабільнага транспарту Мінтрансу Вячаслаў Сікорскі лічыць, што перш чым перайсці да тэхнічнага пераабсталявання сталічных аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў, трэба мяняць псіхалогію людзей і арганізацыю паездак.

Пры гэтым ён спасылаецца на досвед еўрапейскіх краін, дзе прадаюцца праязныя квіткі розных відаў, у залежнасці ад часу паездкі, па полісах, а “зайцоў” караюць вялікімі штрафамі. Сікорскі адзначыў нямецкі досвед барацьбы з “зайцамі”, дзе безбілетны праезд разглядаецца як парушэнне закону і караецца вялікімі штрафамі.

Па словах чыноўніка, Мінтранс у бліжэйшым часе плануе пачаць такую ж жорсткую барацьбу з безбілетнікамі.

“Заўтра тваёй краіны”