За данаты ў Беларусі асудзілі больш за 150 чалавек

Суд / Суд / Еўрарадыё

Суд, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваюць судзіць людзей за салідарнасць з пацярпелымі ад палітычных рэпрэсій і падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

За грашовыя пералічэнні ў фонды салідарнасці ды іншыя ініцыятывы, якія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі" і "тэрарыстычнымі", у Беларусі асудзілі ўжо мінімум 159 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

33 з асуджаных — жанчыны, 26 чалавек — гэта IT-спецыялісты. 44 чалавекі былі асуджаныя за ахвяраванні ў падтрымку Украіны.

46 палітзняволеных, асуджаных за данаты, былі памілаваныя.

Аднак не ўсе справы даходзяць да суда. Сілавікі практыкуюць "добраахвотны выкуп": сотням беларусаў прапануюць перавесці грошы на рахунак той ці іншай дзяржаўнай установы. Пры гэтым "выкуп" у шмат разоў перавышае суму даната.

Тым, хто трапляе пад суд, прызначаюць жорсткія рэальныя тэрміны — аж да дзевяці з паловай гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.