За дарослыя гульні ўручаюць Оскар

У Лас-Вегасе прайшла чарговая, ужо 24-я цырымонія ўручэння ўзнагароды AVN - парнаграфічнай версіі "Оскара". "Порна-Оскарамі" ўшаноўваюць у традыцыйных намінацыях — за рэжысуру, эпізадычныя ролі, сцэнары і акцёрскую работу. Але, зразумела, што ёсць і больш спецыфічныя катэгорыі, напрыклад, за "лепшую сцэну анальнага” ці “аральнага сэксу".

Цырымонія адбылася ў межах міжнароднай выставы eXpo-2007, якую кожную зіму ладзіць кампанія AVN. Як вы здагадаліся, кампанія спецыялізуецца на забавах "для дарослых". Узнагароды былі прысуджаныя ў 118 намінацыях.

Фільм "Паляўнічая за мужчынамі" заваяваў 6 галоўных прызоў фестывалю — за лепшы фільм, за лепшую рэжысуру, за лепшы сцэнар, акцёрскія работы і лепшую сцэну ў адным са спецыфічных жанраў.

Пераможцамі ў намінацыях "лепшыя акцёр" і " актрыса" у поўнафарматным фільме сталі 45-гадовы Рэндзі Сперс і яго партнёрша Джэсіка Дрэйк, за ролі ў карціне "Паляўнічая за мужчынамі".

Міс Дрэйк атрымала і другую ўзнагароду — за лепшую сцэну групавога сэксу з удзелам дзяўчын.