За два дні разбіліся чатыры самалёты МіГ, адзін з іх у Беларусі
Зранку 24 верасня ў Індыі разбіўся знішчальнік МіГ-27. Пілоту ўдалося катапультавацца. Лётчык выконваў стандартны трэніравальны палёт. Як паведамляе РБК, гэта ўжо чацвёртае падзенне МіГаў за апошнія 2 дні. У Беларусі 23 верасня падчас навучальна-трэніравальнага палёту разбіўся знішчальнік МіГ-29. У выніку здарэння загінулі два лётчыкі.
У гэты ж дзень у Харватыі падчас выпрабаванняў у авіякатастрофе сутыкнуліся два рэактыўныя знішчальнікі МіГ-21. У выніку гэтага здарэння пацярпелых няма, пілоты абодвух самалётаў паспелі катапультавацца.