За год кожны мінчук з’ядае па 9 кілаграм часнаку
На селектаранай нарадзе, якую праводзіць Аляксандр Лукашэнка, старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў папрасіў, каб беларускія сельгаспрадпрыемствы пачалі вырошчваць часнок, паколькі цяпер яго даводзіцца імпартаваць. Па словах мэра, штогод Мінск спажывае каля 200 тон часнаку. Гэта азначае, што ў сярэднім кожны мінчук з’ядае каля 9 кілаграм гэтай расліны.