За гвалт над расійскім паліцэйскім на беларуса пачалі справу
Крымінальную справу пачалі на кіроўцу з Беларусі, які правалачыў на аўтамабілі маскоўскага паліцыянта.
Мужчына праходзіць па артыкуле “ўжыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады”, перадае "Інтэрфакс".
Як раней паведамляла Еўрарадыё, інцыдэнт адбыўся зранку 28 красавіка. Аўтаінспектар спыніў аўтамабіль “Saab”, за рулём якога знаходзіўся беларус. У той момант, калі інспектар працягнуў руку за дакументамі, кіроўца заблакаваў руку паліцэйскага шклом і пачаў рухацца. У выніку здарэння інспектар паваліўся і атрымаў траўмы, пасля чаго быў шпіталізаваны.
Фота — stopgazeta.ru