За інфармацыю прапануюць 1 мільён еўра

Інфарматар зможа стаць мільянерам, адзначае агенцтва France-Presse.



Нагадаем, 28 ліпеня невядомы здзейсніў налёт на гатэль Carlton Intercontinental, які месціцца на набярэжнай Круазэт. Там праходзіла выстава "Неверагодныя брыльянты", на якой экспанаваліся вырабы фірмы буйнога ізраільскага бізнэсмена Льва Левіева. Мужчына ў масцы, узброены пісталетам, зайшоў у гатэль праз галоўны ўваход, забраў партфель з брыльянтамі і пешшу сыйшоў. Ніякага супраціву ён не сустрэў, таксама ніхто не пацярпеў. Паліцыя дагэтуль не выйшла на след зламысніка ці зламыснікаў.
 

Кошт скрадзенага ў Канах — больш за 100 млн еўра. Гэтае абрабаванне названае адным з найбуйнейшых падобных злачынстваў у Еўропе ў XXI стагоддзі.