За кіраванне аўтамабілем нападпітку могуць пасадзіць на два гады
У Беларусі плануецца ўзмацніць адказнасць за кіраванне аўтамабілем у
стане алкагольнага ап'янення. Адпаведныя папраўкі ў заканадаўства былі
прынятыя 11 чэрвеня дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні. Як паведаміў БелаПАН, паўторнае кіраванне транспартным сродкам нападпітку пацягне за сабой пакаранне ў выглядзе штрафу ад 300 да 1 тысячы базавых велічынь, папраўчых работ да двух гадоў, арышту да шасці месяцаў, абмежавання волі да двух гадоў альбо пазбаўлення волі да двух гадоў.
Дэпутат Віктар Гумінскі прапанаваў канфіскоўваць аўтамабілі ў асоб, якія кіруюць імі ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валеры Міцкевіч адказаў, што такая норма можа выклікаць шэраг праблем пры яе ужыванні. У прыватнасці, калі аўтамабілем будзе кіраваць асоба, якой ён не належыць. Міцкевіч адзначыў, што цяпер на парушальніка можна накласці штраф у памеры 35 млн рублёў, што часта раўназначна арышту аўтамабіля.